Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Комментарии
21.07.2009 в 02:53

Мілая знаходка.
Даўно прыглядаюся, ды толькі не ведаю, трэба яно мне ці як...
22.07.2009 в 11:12

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Прелессть
Мне там вельмі спадабаюцца малюнкі. Часам там трапляюцца вельмі прыгожыя лісы :)
Напрыклад гэткія:



. . .





Ды й увогуле ідэя цікавая - кожный дзень нейкае вельмі дзіўнае сьвята: ціто "Дзень назірання за хмарамі", ціто "Дзень навальнічнага гонга", ціто "Дзень вясновых крылаў" і г.д. :)
Нешта ў стыле, які можна было б чакаць ад жыхароў Еха з кніг М.Фрая
22.07.2009 в 17:19

yako-kaede так, лісы прыгожыя=)
Нешта ў стыле, які можна было б чакаць ад жыхароў Еха з кніг М.Фрая
Ооо, табе падабаецца гэты цыкл Фрая?;)
22.07.2009 в 18:24

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Прелессть
Падабаецца. І гэтыя кнігі трапіліся мне, калі пра яго нідзе яшчэ не было чуваць.
Зачапіла мяне - як ні смешна! - у першую чаргу... іменамі! Яны былі штучныя, не ўзятыя з нейкай існуючай мовы, але гучалі вельмі натуральна... мілагучна, ці што?
Да таго ж,самі апавяданні... ну СМЕШНЫЯ яны!
І яшчэ, больш за ўсё, мне спадабаўся сам Сьвет: тое, які ў яго жыхароў светапогляд, зусім не падобны на Еўрапейскую "бінарную логіку" :laugh:
Хоць сам персанаж мне з пэўнага боку ня вельмі падабаецца... мабыць, правільна сказаць, не персанаж, а некаторыя пэўныя погляды аўтара, якія вылучаюца з тэкстаў. Але ўвогуле, створаны Сьвет і яго насельнікі вельмі прывабныя, таму я магу дараваць гэтыя "неўпадабанкі" і любілю яго кнігі.
Але што мяне засмучае, дык тое, што раптам Фрай зрабіўся "культавым", "модным" і г.д. Ведаеце, таго кшталту: "што павінна прачытаць кожная забяспечаная бацькам-банкірам бляндынка з маленькім сабачкам, каб быць на хвалі ў глямурнай тусе."
Калі б трапіўся мне Фрай у час гэтай сваей славутасьці, у меня б нават не ўзнікла жадання паспрабаваць пачытаць. Так што мне пашанцавала, што ён напаткаўся раней :)
22.07.2009 в 18:37

yako-kaede таго кшталту: "што павінна прачытаць кожная забяспечаная бацькам-банкірам бляндынка з маленькім сабачкам, каб быць на хвалі ў глямурнай тусе."
ой-ё... нават не думала пра гэта:pink: шмат маіх сяброў чыталі Фрая:upset:
наконт цыкла Еха мне цяжка нешта адказаць - я чытала толькі "Мой Рагнарёк". Мне спадабалася:shy:
22.07.2009 в 18:56

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Прелессть
"Мой Рагнарёк" даволі адрозніваецца ад іншых кніг цыкла, як на мой погляд. Так што, лёгка можа здарыцца, што іншыя й не спадабаюцца. :hmm: Бо іншыя - асабліва першыя, больш падобныя на нейкую гульню: усё лёгка, весела, смешна, крыху летуценна... Гэткі крыху сонны і казачны летні поўдзень у маленькай адчыненай кавярні... Ну, ня ведаю, як тое ўражанне яшчэ перадаць. :shy:

ой-ё... нават не думала пра гэта
Таксама. Але потым "пашанцавала" патрапіць на абмеркаванні ягоных кніг у форумах, пабачыць там ЯК, ХТО і ЧАМУ чытае. Да таго ж, нейкім бокам праз некаторых ня вельмі блізкіх заёмых давялося зачапіць край тых суполак, у якіх усе косяць пад "Маскву" і спрабуюць на мясцовы правінцыйны лад граць у гламур. Вось там і высветлілася, што, як бач, "Фрай - гэта ж модна! Яго зараз у Маскве ўсе чытаюць, нават <нейкі ліст невядомых мне іменаў з модных часопісаў>" :-/
22.07.2009 в 18:58

yako-kaede Фрай - гэта ж модна!
што ж, пачакаю, пакуль выйдзе з моды:-D