Што распавесьці?
читать дальшеАб тых днях Радаўніцы, аб могілках на радзіме айца маей маці, ў паўадселенай весцы, на мяжы з Расіяй...
Аб тых стракатых конях - амаль мустангах - якіх гадуюць мясцовыя жыхары, аб злосным казле, які неўпадабаў маю машыну і ўсе мерыўся яе забадаць ці хаця б напужаць пагрозным меканнем. Узгадаць тых маех аддаленых сваякоў, старых бабулек, што кладуць посьцілку проста на старую магілу і выймаюць туды з кошыкаў ежу, кажучы: "бярыце, ўнучыкі, частуйцеся! Хай прадзедка ваш бача, якія вы павыраслі! Ен тут не пакрыўдзіцца, йму весялей так будзе!"
Старыя могілкі ў Рэчыцы...
Над імі шумяць таполі ды клены. На іх буяюць кветкі ды дзіўныя зяленыя расліны з мяне вышынею, якія чамусьці абіраюць сабе менавіта магілы маех продкаў, так што знайсці вясною прадзеда ці прабабку можна здаля: магілу ды крыж ня бачна ў тым зяленым кусьце, што вырастае за нейкі месяц, як зыйдзе снег. У бацькавай сям'і заўседы любілі расліны, лес, кветкі - можа, таму цяпер расліны так любяць месцы іх апошняга прытулку? Рэчыца - горад нафтавікоў. Тут шмат наваселаў апошніх десяцігоддзяў, многа хто прыехаў ці вярнуўся з Сібіры, Якуціі... шмат чужых. Але на старых могілках бываюць толькі мясцовыя. І адносіны незнаемых адзін да аднаго тут вельмі простыя, быццам да сваякоў: вітаюцца, мінаючы, прапаноўваюць "суседзям" ежу, ваду, дапамогу.
Новыя могілкі - гэта налада "сучасных", "гарадзкіх", і тое бачна адразу: голы жвір, жоўты пусты пясок, шэрагі аднастайных "модных" помнікаў - і чужынства, адмежаванне адзін ад аднаго, спробы рабіць выгляд, быццам нікога побач няма. Але сюды мне таксама трэба, бо ў гэтым паньстве пяску, бетону і пустэчы - магіла Мефа. Мне заўседы не хочацца ісьці сюды, тут я заўседы адчуваю, быццам ня маю правоў быць тут, хадзіць сюды. Дарэчы, аднойчы мне так і было абвешчана бацькамі Мефа. І адзінае суцяшае: лес навокал. І сям'я груганоў - вялікіх магутных чорных птушак - што зьвіла гняздо як раз на дрэве побач. Чамусьці гэтыя груганы ніколі не адлятаюць, калі прыходжу я, у той час як іншых яны сьцерагуцца. Так і на Радаўніцу: сяджу на каленях перад гэтым бятонным помнікам, што зрабілі ягоныя бацькі, чужыя людзі, вельмі дзіўныя і незразумелыя людзі, якія заўседы падкреслівалі, які ў іх няўдалы, "не такі" старэйшы сын, Меф - бо нарадзіўся ня ў час, ня там, не тады - "папасаваўшы кар'еру" бацьку - і не дзяўчынкай, якую хацела маці. І які добры і каханы малодшы - паслухмяны лайдак, які ня здольны самастойна вучыцца, знайсьці працу - і таму паслухмяны і заўседы лагодны да бацькоў. Цяжка й сумна... Думаю немаведама аб чым - бо няма аб чым думаць, седзячы перад магілай самага блізкага чалавека, у смерці якога ёсьць частка і ўласнай віны, бо можна было падумаць, зрабіць, паспець... але ўжо ўсе - нічога ня выправіць. Увогуле. Ніколі... І ліючы ідыёцкія слезы, саромеючыся іх - бо ня ведаеш, ці гэта жаль па ім, ці на самой справе толькі ўласна па сабе-каханку? раптам чуеш побач дзіўны ціхі посвіст паветра, легкі скрыгат па камені - уздымаеш галаву - і бачыш насупраць - толькі руку працягні - вялізную чорную птушку, што перабірае кіпцюрамі па верху магільнага каменю і, павярнуўшы галаву, глядзіць на цябе цікаўным вокам... І мы сядзім і глядзім адзін на аднаго ў цішыні й нерухомасьці, пакуль набліжэнне чужых не вымушае гругана раскінуць крылы і, падскочыўшы, паплыць у паветры далей, на іншы бок могілак. Дзіўныя сустрэчы...
Што можна распавесьці пра вясновы лес, што мільгае за вакном? Балацянкі, міргацеючыя бялюткім зорачкамі нейкіх кветак. Іх столькі, што месцамі нябачна нічога, акрамя гэтага бела-зяленага дывана. Раз-пораз сярод іх трапляюцца плямы іншых вясновых колераў: ярка-жоўтых кветак з цемна-зяленым лісьцем, што мы чамусьці ў дзяцінстве называлі "ключыкі". Сам лес стаіць, здаецца, з ранку яшчэ голы, аднак нібы ахутаны зяленаю смугою, якая сгушчваецца амаль відавочна і ператвараецца ўжо ўвечары ў ярка-салатавае лісьце, яшчэ кволае, але затое яскравае, прарэзліва-зяленае, новае.Было шмат чаго яшчэ за тыя тры дні. І прыгажосьці, і жалю, і смутку, і непрыемнасьці, і спакою. Шмат чаго было. Тыя дні былі.
І яны скончыліся.
Ну вось і добра.
@музыка:
J:Морс "Паветра"
@настроение:
тоскливое
@темы:
воспоминания,
взаимоотношения