by Manabu Kaminaga
пераклад на ангельскую - Baka-Tsuki Translation Project
пераклад на беларускую - y.k.Kaede

Каб выратаваць сваіх сяброў, студэнтка Одзава Харука зьвяртаецца ва ўніверсітэцкую Суполку Аматараў Кіно, адзіны ўдзельнік якой, нейкі таямнічы Сайтоо Якумо, нібы вядомы сваімі парапсіхалягічнымі здольнасьцямі.
З гэтых падзей пачынаецца крыху дзіўнае супрацоўніцтва паміж Харукай і “Паранармальным дэтэктывам” Якумо.
Пачатак: т.1, c.1, ч.1-5
чытаць далей: ч.6 - /18.11.12/
6.
Якумо прывёў Харуку ў пабудову па-за карпусамі каледжу, якая выглядала нібы злепленай з некалькіх дамоў, гэта была майстэрня.
- Прывітаньне, - сказаў Сайтоо з парога, але ніхто не адгукнуўся. Тады ён увайшоў.
Унутры яны ўбачылі рабочы стол і некалькі раскладных крэслаў, таксама там быў кухонны куток з лядоўняй, на сьцяне былі развешаны прылады, падобныя на сярпы.
- Нікога няма, - зазначыла Харука, аглядаючыся.
- Здаецца так.
Як раз у той момант, калі Одзава ўжо вырашыла, што трэба адсюль ісьці, нейкі цень зьявіўся ў дзвярах на супрацьлеглым баку пакоя.
- Ах!...
Дзяўчына запалохана адштурхнулася і вохнула.
- Вы… Вы… вы ўдваіх, чаго… чаму… што тут робіце? – увайшоўшы быў мужчынай-рабочым, яго цёмныя шчокі падаваліся пунсовымі, асьветленыя заходзячым сонцам.
Харука ня ведала, як яго клічуць, але бачыла разамі ў каледжы. Ён заўсёды кульгаў, цягнучы левую нагу. Хадзілі чуткі, нібы гэты мужчына дамагаўся нейкай студэнткі, але хто ведае, ці было гэта праўдай.
- Выбачайце, што ўвайшлі бяз вашага дазволу, вельмі просім прабачэньня. Мы толькі хацелі папрасіць ключы ад закінутага будынка, - Якумо выглядаў спакойным і ўпэўненым, асабліва ў параўнаньні з Харукінай зьбянтэжанасьцю.
- Навошта гэта… вы… хочаце… туды? – голас рабочага прагучаў занепакоена.
На гэта Якумо пасьміхнуўся сваёй так рэдка бачнай усьмешкай і пачаў распавядаць хлусню, што некалькі дзён таму ягоны сябар пайшоў у гэты будынак дзеля выпрабаваньня мужнасьці і выпадкова пакінуў там нейкую рэч, якую зараз жадае забраць.
У рабочага не зьявілася ніякіх падазораньняў наконт сапраўднасьці гэтай гісторыі, ён толькі раздражнёна пахмурыўся.
- Калі ласка, Яманэ-сан, - папрасіў Сайтоо молячым тонам, схілўшы галаву.
Харука была ўражана. Дык імя гэтага рабочага - Яманэ? Упершыню яна чула, што нехта ведае, як яго клічуць.
Рабочы, якога клікалі Яманэ, падкульгаў да сьцяны, дзе вісела нізанка ключоў, адчапіў патрэбны і падаў яго Якумо.
- Ты… Табе не абавязкова… вяртаць ключ сёньня, бо я зараз дадому.
- Дзякуй вам.
- Не… не рабіце што-небудзь дурное… як тую выпрабаванку мужнасьці… зноў!
- Дык што, там сапраўды ёсьць, – Сайтоо жартаўліва паказаў “прывіда”, - нейкія здані?
- Не… Не тая справа. Той будынак вельмі стары. Наступны… наступным месяцам яго зруйнуюць…
- А, дык вось што. Яшчэ раз дзякуй.
Якумо накіраваўся пайсьці, але, ўжо амаль адчыніўшы дзьверы, запыніўся і зьвярнуўся зноў да Яманэ.
- Выбачайце, але ці няма там раптам лічбавых замкоў?
- Не… ня ведаю… Я… У мяне там ніякіх справаў няма, таму… ніколі туды не хадзіў.
Сайтоо яшчэ раз падзякаваў рабочаму і пайшоў прэч. Харука была зноў вымушана бегчы наўздагон. Гэта ўжо рабілася звыклым.
- Скуль ты ведаеш яго ймя?
- Яно напісана на ўніформе, куды ты глядзела?
Дык вось як усё тлумачыцца.
Да таго часу, як Якумо і Одзава дабраліся да закінутага дома, сонца ужо села. Навокал панавала мёртвая цішыня, дачуваць было толькі перашэпту лістоты пад ветрам. Месяцовае сьвятло выбяляла будынак, адбіваючыся ад бэтону зыркім блакітным водсьветам.
Сам дом уласна выклікаў у Харукі жах, а сьмерць Юіт’і зрабіла гэта месца яшчэ больш палохаючым. Калі яна не пераможа сябе, нават кроку ў той бок зрабіць не атрымаецца. Хоць усё рабілася дзеля дапамогі яе сябрам, але дзяўчына падумала, што справа патрабуе ад яе ўжо занадта, і пачала шкадаваць, што ўвогуле ўблыталася ў гэта.
- Калі нешта здарыцца, ты павінен мяне ратаваць! – хоць Якумо і быў асобай вельмі незразумелай, але зараз ён быў адзіным, на каго яна магла разлічваць.
- Я паспрабую, але не магу пэўна абяцаць, - Сайтоо адказаў вельмі сур’ёзна.
- Дурніца я, што нават запытала цябе аб гэтым!
Магчыма, увогуле само знаёмства з гэтым Сайтоо Якумо было найвялікшай памылкай! Нечакана Харукай апанавала неакрэсленая падазоранасьць наконт яго:
- Баішся?
- Я - не, увогуле.
Пачууўшы гэты зьедлівы адказ, дзяўчына паспрабавала кінуць на свайго кампаньёна востры позірк, але наўрад ці гэта падзейнічала б пасля яе дрыжачага голасу.
Якумо дастаў ключ і ўлажыў яго ў замок, але высьветлілася, што гэта было не патрэбна, бо той быў ўжо адамкнёны. Хлопец і дзяўчына адчынілі дзьверы і ўдваіх увайшлі ў дом.
Яны агледзеліся з дапамогай фанарыка, але акрамя намеценага ветрам апалага лісьця, навокал нічога не было. Далей наперад – таксама, і толькі гук іх крокаў адбіваўся рэхам у калідоры. Вільготнасьць выклікала адчуваньне недахопу паветра.
Якумо скарыстаўся сваім фанарыкам, каб агледзець бакавыя памяшканьні, але яны ўсе былі аднастайныя: маленькія квадратныя пакоі з ложкам і акном. Магчыма, некалі гэты будынак быў інтэрнатам.
Харука засьцярожана рухалася па-за Якумо. Нечакана той спыніўся.
- Твае сябры дайшлі да канца калідора, яны бачылі прывід у замкнёным пакоі?
- Ага, так яны сказалі.
- З-за таго, што там быў лічбавы замок, яны не змаглі трапіць унутар.
- Так я чула, але ня ведаю, ці гэта праўда…
- Вось, - Якумо павярнуўся і паказаў Одзаве некую рэч, якую трымаў.
- Што гэта?
Хлопец падсьвяціў рэч фанарыкам, каб Харука магла яе разгледзець: гэта быў замок з лічбавым кодам, які ён падабраў з падлогі.
- Ніякіх слядоў, што яго зрэзалі, пароль, відавочна, 7483… Здаецца, нехта яго адчыніў.
Дзяўчына ня ведала, як рэагаваць, таму яна толькі паглядзела на Якумо.
- Гэта значыць, што замкнёны пакой пасьпелі адчыніць да нашага прыходу сюды.
Якумо паклаў замок назад на падлогу і працягнуў руку да дзьвераў. Халадок прабег па сьпіне Харукі – калі верыць Юіт’і, там, у пакоі, нешта было.
- Чайкай! – дзяўчына не змагла вытрымаць, каб не спыніць Сайтоо, але пачуўся скрыгат мэталю, хлопец ужо адчыніў дзьверы. Одзава напружылася і адступіла, але нічога не адбылося. У пакоі была толькі пустая цішыня.
Якумо агледзеў памяшканьне. Інэр’ер быў гэткі ж, як і ў астатніх: нічога, акрамя ложка. У параўнаньні з папярэднімі пакоямі, тут было змрочна, і затха ўзрушылася з патокам паветра, забіваючы подых брыдкім гніласным пахам.
- Няветліва тут… - дзяўчына схавалася за плячыма свайго спадарожніка, вывучаючы абстаноўку.
- У адрозненьне ад іншых пакояў, у гэтым акна няма.
Сапраўды, як і зазначыў Сайтоо, астатнія памяшканьні, хоць і былі маленькімі, але у кожным было акно. А ў гэтым – глухая сьцяна.
Якумо павольна пакрочыў у пакой. Калі ён зайшоў, падалося, нібы паветра навокал зрабілася гусьцейшым.
- Ты нешта ўбачыў? - Харука таксама зайшла у памяшканьне. Сайтоо моўчкі аглядаў усё навокал, але акрамя ложка і сьценаў, тут глядзець не было на што.
- Нічога. Але штосьці тут павінна быць.
- Калі ёсьць, дык гэта зможа ўратаваць Мікі?
- Я ня ведаю, але ёсьць такая верагоднасьць. Прывід, які захапіў тваю сяброўку, баіцца чагосьці ў гэтым пакоі.
Якумо нарэшце заўважыў ячшэ адно, што адрознівала гэтае памяшканьне ад папярэдніх: размяшчэньне ложка. У іншых пакоях яны стаялі перпендыкулярна ўваходу, але тут ложак стаяў у куце, разьвернуты ўздоўж. На падлозе засталіся сьляды ад перасоўваньня.
Сайтоо падышоў да ложка і прысеў, каб разгледзець месца дакладней.
І ў гэты момант…
“Беражысь! Ззаду!” – Харука пачула дзявочы голас і азірнулася, каб убачыць таго, хто выгукнуў гэта, але замест гэтага на яе рушыла цёмная мужчынская фігура з палкай ці нечым падобным… гэта ж рыдлёўка! З усёй моцы мужчына размахнуўся, цэлячы Одзаве ў галаву. Але яна, паралізаваная жахам, не магла нават адхіснуцца.
Бэх!
Гук падаўся дзяўчыне, нібы камень ударыўся аб зямлю, яе ногі падагнуліся і яна павалілася на падлогу. Але чамусьці не адчувала ніякога болю.
- Ха… ха… ха…
Харука пачула стогн і расплюшчыла вочы.
- !..
Якумо ляжаў побач, ён спрабаваў узьняцца, але цела яго не слухалася, неяк ён змог толькі стаць на каленкі, з галавы цякла кроў.
“Ён абараніў мяне?” – у гэтым хаосе дзяўчына змагла ўцяміць толькі гэта.
- Ты… ты ўпарадку? – Харука пацягнулася датыкнуцца да яго.
- Хутчэй! Бяжы! – Якумо дзёрка прамовіў, заціскаючы далоньню рану на галаве. Але Одзава не магла яго пакінуць тут.
- Забей на мяне! Бяжы! – гыркнуў хлопец, і Харука, у шокавым стане, рэфлекторна ўзьнялася на ногі пад гэтым загадам, але тут зноў завагалася.
- Валі адсюль, дура!!! – гэты крык вымусіў яе падпарадкавацца і кінуцца да выхаду.
Але дзяўчына не пасьпела дабегчы да дзьвераў - той невядомы, чорным ценем высьлізгнуўшы аднекуль, ўхапіў яе за плячо і закінуў назад у пакой.
Цёмны сілуэт набліжаўся. Харука упершыню адчула сябе перад сьмяротнай небясьпекай і зразумела, што для яе ўсё скончана.
У гэты момант нешта адштурхнула мужчыну ад яе, у цемры пакою Одзава магла толькі пабачыць, як дзьве чорныя цені змагаюцца на падлозе паміж сабой.
Бум! Бум!... Гукі ўдараў чуліся адзін за адным. Харука магла толькі бездапаможна глядзець на бойку, што адбывалася перад ёю.
Раптам адзін з сілуэтаў узьняўся
- Бяжы!
Яна пазнала голас. Якумо! Усё ж перамог!
“Наніз!”
Гэта зноў быў голас дзяўчынкі. У адрозненьні ад Харукі, якая нічога не разумела, Сайтоо зрэагаваў імгненна. Ён прыкрыў рукамі галаву Одзавы і, разам з Харукай, штурхнуўся на падлогу. Рыдлёўка прасьвісьцела амаль па іх, недастаўшы толькі пару цаляў.
Бэм! Зыркі разляцеліся ад удара рыдлёўкі аб сьцяну.
Якумо ўхапіў Харуку, якая так і не прыйшла ў сябе з шоку, і пацягнуў яе за сабой да выхаду.
- О-о-о-о!
З рыкам іх супраціўнік кінуўся ўтропы, шырока размахнуўшыся рыдлёўкай. Сайтоо плячом штурхнуў дзьверы, зачыняючы іх… Бэх! З таго боку цяжка груканула.
Якумо пацягнуў з падлогі ланцугі і скарыстаў іх, каб надзейна замацаваць дзьверы зачыненымі.
Бразг! Бразг!
Ба-дам! Ба-дам!
Чалавек у пакоі не спыняў намаганьні вырвацца. Раз за разам торгаў клямку і налягаў на дзьверы.
Нечакана гукі спыніліся. Ён урэшт саступіўся? Харука нават не пасьпела падумаць гэта…
Бэм!!!
Моцны гук перапалохаў дзяўчыну да той ступені, што ў яе пачалі калаціцца нават плечы. Яна ўрэшце заўважыла, што спроба іх ворага выбіць дзьверы дала нейкі вынік: зьявілася шчыліна. Рука ў пальчатцы раптам прасунулася ў гэты прасьвет.
Харука адчула, што яе руку нехта моцна сьціскае і яе некуды цягнуць, і зразумела, што ня можа нават расплакацца.
- Рухай! – голас каля яе вуха вымусіў Одзаву крыху ачуняць, яна зразумела, што за руку яе цягне насамрэч Якумо.
Дзяўчына падпарадкавалася яго штурханьню і пабегла за ім да выхаду.
Галіны дрэваў чаплялі яе твар, білі па руках, але яна нават не адчувала болю, толькі механічна перастаўляла ногі, дазваляючы Сайтоо хутка цягнуць яе кудысьці наперад.
.
@темы: чужое, перевод, Shinrei Tantei Yakumo, перевод на белорусский, мое, перевод с английского, беларуская мова, пераклад