
ウルトラブラック
KISARAGI Yoshinori - 如月芳規
Action, Comedy, Mystery, Supernatural
Стан у краіне паходжаньня: 7 тамоў (завершана)
Перакладзена: на ангельскую - т.01, гл. 01-03 ; на беларускую - т.01, гл.01
Сканлейт, пераклад на ангельскую: Iskultrip Scans
Пераклад на беларускую: ykKaede
Да сёньняшнега дня 13-гадовы Фукі Санэтора жыў у дзіцячым інтэрнаце. І жыў нядрэнна, дзякуючы шчодрай падтрымцы нейкага невядомага апекуна.
Ня дзіва, што падлетак быў усхваляваны, узрадаваны і безумоўна згодны, калі раптам таямнічы апякун выказаў пажаданьне ўсынавіць яго і забраць жыць да сябе. Гэта выглядала зьдзяйсьненьнем цудоўнага сну!
Але рэчаіснасьць унесла ў гэты сон некалькі ўдакладненьняў:
і новы дом зусім не такі, як падлетку ўяўлялася. І даўгачаканае знаёмства з апекуном выклікае толькі болей пытаньняў і падазораньняў. А "бізнэс", якім "прыёмны татачка" і ягоныя падначаленыя зараблюць грошы - і ўвогуле нешта такое, што ў розум не ўкладаецца.
Але ж раптам Санэтора абвешчаны таксама супрацоўнікам гэтай дзіўнай фірмы - і мусіць з гэтым усім неяк разбірацца.
Ultra_Black_v01_c01_BLR.rar - спампаваць (14.1 Мб)
.