Крамбамбуля - "Сьвяточнае" - "З Новым Годам!"
тэкст
Зіхціць сьнег і лёд.
І хутка Новы Год.
І кожны сустракае па магчымасьцях яго:
З кілішкам у руцэ, ці з вудай на рацэ
З усьмешкаю на твары, са сьлязою на шчацэ.
Рэфрэн:
З Новым Годам!
З Новым Годам!
Зь гірляндамі, з пэтардамі,
Зь вясёлым карагодам!
З Новым Годам!
З Новым Годам!
Мы будзем танчыць і сьпяваць,
А ўсе праблемы - потым!
Хопіць спаць-пазяхаць,
Даваце праваджаць.
На гадзінніку, між іншым, 11:45
Нейра Дзюбель - З Новым Годам, родны край!
тэкст
На канарах сонца сьвецiць
У начы цьвярозы месяц
Пахавалісь дзеўкi ў гай
Каго хочаш выбiрай
З новым годам, родны край!
Сьмеху болей, чым прыгодаў
Суайчыннiк, з новым годам!
Увесь пасмажым ураджай
Мэйд iн чайна - песьню грай!!!
З новым годам, родны край!
Паглядзiм кiно пра лазню
Нехта ў сьвята, нехта ў "праздник"
"Абрашчэнне" пакiдай
Поўны куфаль налiвай
З новым годам, родны край!
Год прайшоў - ня ў чым ня каюсь
"Фигурально выражаясь"
Аліўе сюды кідай
Тэлевізар выключай!!!
З новым годам, родны край!
@темы:
чужое,
нефиг делать,
Новый Год