Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
А у меня дома винт посыпался... :alles: :alles: :alles:

Вот так вот прихожу домой, включаю комп - а он давай по зубам напильником... Ни с того, ни с сего: никто его не ронял, ни стучал - как минимум с середины июля стоит неподвижно на одном и том же месте. И решил почить в бозе, предварительно сняв наждаком всю информацию :alles:
Уже сразу после загрузки обнаружилось, что не виден один из логических дисков.
Тот, где все фотографии... то есть как раз та инфа, которую уже никогда не восстановить.
Что-то частично есть у друзей, что-то - на работе, что-то на дисках. Но как-то так вышло, что не все.

Техотдел сейчас камлает пляшет вокруг винта - пытаются выловит инфу с "пропавшего" диска - а мне еще работать надо и даже некогда зайти глянуть: надо на объект ехать.
Трындец!

Самое смешное - вчера по дороге домой как раз была куплена целая коробка DVDшек - и именно на эти выходные у меня было в планах сесть и все, что есть ценного на компе - и фотки в первую очередь - слить на диски. :-D
И не надо мне теперь рассказывать, что Закон Мерфи - это не объективная реальность, а выдумки пессимистов.

@настроение: на хи-хи пробивает

@темы: реальность, негатив, трудовые будни

Комментарии
23.10.2009 в 14:41

винт посыпался...

((( :bigkiss:
23.10.2009 в 15:35

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
А я вось што думаю. Часам трэба чысціць памяць, калі там зашмат усяго, чалавек абцяжараны мінулым, складзенымі стэрэатыпамі, адносінамі, успамінамі, меланхоліяй, настальгіяй і іншай рознай лабудой. Замест таго, каб усю ўвагу кіраваць на дзень сённяшні, чалавек думае "а было тое і так, тое і там, было так добра..." Навакольныя і наваколле, змешчаныя ў гэтых успамінах, статычныя, а іх рэальныя адпаведнікі-та змяняюцца! А мы ўжо не моэжам адэкватна ўспрымаць гэтыя змены, бо ў нас жывуць тыя-што-былі, а не тыя-што-ёсць. Тое самае тычыцца і нас, мы нават сябе не можам змяняць і адэкватна аналізаваць цяперашнія дзеянні, без праводжання паралеляў з мінулым.
Некаторыя людзі, я ведаю, часам зразаюць усе фенькі - гэта таксама матэрыяльнае ўвасабленне цяжару мінулага, былых эмоцый... Існуе традыцыя на Новы год пазбаўляцца ад старых рэчаў - каб яны не загрувашчвалі шлях, вызвалілі месца новаму. Дома, робячы ўборку, аднойчы так - уууух! - перамагаеш даўняе "ну шкада жа!" і выкідаеш старыя нататнікі, непатрэбныя шмоткі, квітанцыі, сшыткі... Некаторыя (кожны ў свой час) рытуальна спальваюць старыя папяровыя дённікі.

Дык вось, мне падаецца, тое самае адбылося ў цябе. Не трэба шкадаваць, прывязвацца да мінулага. Гэта не закон Мерфі, гэта лёс табе дапамог. Я бачу ў гэтым знак (халера, як пафасна сказана)))
23.10.2009 в 15:39

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Лиссин
Спасибо. :)

Ну, у нас вроде опытные некроманты в техотделе работают - вроде сказали, что все получается...
Винт новый поставили, инфу со старого сливают.
Спросили, нет ли у меня особых пожеланий насчет Винды.
Услышали в ответ: "Ну... ничего особого. Только проследите, чтобы иероглифические шрифты сразу корректно отображались"
КАКИЕ у них глаза в ответ были - анимэшные персонажи от зависти удавятся!
И хоровое "ЧЕГО????" всем техотделом. :-D

А мне, между прочим, слово "иероглифические" в слух произносить пришлось! и даже с первого раза получилось! :gigi:
23.10.2009 в 15:51

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka
Часам трэба чысціць памяць, калі там зашмат усяго, чалавек абцяжараны мінулым, складзенымі стэрэатыпамі, адносінамі, успамінамі, меланхоліяй, настальгіяй і іншай рознай лабудой.

Так, пагаджуся... Заўвага сапраўды слушная. Як кажуць: "Ці то жыць чаканнямі, ці то жыць успамінамі - аднолькава пазбаўляць сябе жыцця, бо жывем мы тут і зараз"
Тут гэта было б таксама з нейкага боку справядліва.
Але у мяне вельмі мала фотак з людзьмі. Большасьцю там краявіды розныя. Яны для мяне не з'яўляюцца аб'ектам настальгіі :) толькі эстэтычнай асалоды. :)
А што датычыцца тых фотак, што з людзьмі...
У мяне, здаецца, няма такой схільнасьці - надта настальгіраваць , ды яшчэ з пераглядам фотак.
А найбольш каштоўныя для мяне - фота чалавека, якога ўжо няма сярод жывых. Яны ў мяне захаваліся, дзякуй богу, бо я іх заўсёды трымаю ў некалькіх месцах. І гэтага чалавека я не жадаю забываць - хаця б таму, што яго надта хутка і старанна паклапаціліся забыць яго бацькі, брат. Нехта павінен памятаць, бо ён сапраўды быў таго варты.
23.10.2009 в 15:56

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
а што яму зараз з таго, што ты яго памятаеш? гэта ТЫ памятаеш, ТВАЁ дзеянне. а ў яго ўжо іншы клопат...
дарэчы, так, да тэмы ўзгадалася... Ці не глядзела ты фільм "Фантан". Калі глядзела - соры, вось ён і ўзгадаўся...
23.10.2009 в 16:13

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka а што яму зараз з таго, што ты яго памятаеш? гэта ТЫ памятаеш, ТВАЁ дзеянне
Сапраўды так.
Але, мабыць, МНЕ тое патрэбна.
А наконт таго, наколькі гэта ўплывае на маё сёняшняе жыццё, і якім чынам (станоўча ці не), нябудзьма лепей абмяркоўваць, добра?
хаця б з тае нагоды, што наўрад ці з чытання майго дзённіка можна зрабіць аб тым беспамылковыя высновы, да таго ж няведаючы нічога з таго, што і як было РАНЕЙ дзённіка.

Бо ў такіх выпадках - а яны і ў рэале здараюцца - хутчэй за ўсё атрымліваецца, што малазнаёмы чалавек САМ, самастойна выдумаў сабе нейкія мне жыццевыя складанасьці, надумаў сабе "мае" думкі і г.д. (асабліва цікава, калі гэтак выдумляюць якія-небудзь дрэнныя звычкі ці прыхільнасьці) - а потым пачынае мне ж распавядаць, як іх пераадолець.
З аднаго боку зразумела, што намер у чалавека добры, шчыры :)
Але з другога :nope: - амаль усё "міма", да таго ж неяк дзіўна слухаць, як распавядаюць, якім чынам мне пазбавіцца ад таго, чаго ў мяне і ўвогуле няма, і ў думках не было. :hmm: :)


фільм "Фантан".
Не, назва незнаёмая.
23.10.2009 в 16:33

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
выбачай, што ўлезла не ў сваю справу. сапраўды не ведаю аб цябе нічога, таму каменчу як незнаёмага чалавека. гэта было толькі маё імхо. пастараюся больш так не рабіць.
23.10.2009 в 16:52

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka выбачай

Ды няма за што прасіць прабачэння :)
Я ж кажу: з думкамі, якія Вы выказалі - я магу толькі пагадзіцца.
Проста - Вы мяне ўяўляеце, здаецца, лепшай асобай, чым я з'яўляюся на самой справе :) Ня хочу, па-просту, Вас блытаць і падманваць.
Калі ўзяць тую тэму, што вы ўзнялі ў сваей заўвазе, дык -- мае бацькі, напрыклад, наадварот звычайна ўпікаюць мяне тым, што я вельмі лёгка "пакідаю" ўсё , абвінавачваюць у цынізме і нават жорсткасьці. Я не лічу, што яны 100% дакладна мяне ведаюць і разумеюць - але да нейкай ступені ўсёж маюць рацыю
23.10.2009 в 17:05

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
а можна Вы будзеце называць мяне - на "ты"? Я толькі малое дзяўчо, ніхто ў гэтым свеце, і не вартая такога сур'ёзнага зваротку.
23.10.2009 в 17:21

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka
такога сур'ёзнага зваротку
Алееее. .. Трэба ж калісьці прызвычайвацца пачынаць, а? ;)

а можна Вы будзеце называць мяне - на "ты"?
На сам рэч (о! Як яно правільна пішацца - разам ці паасобку? - бо выкарыстоўваю часта, калісьці ад дзеда мне"пераскочыла", а пішу абы як :shy: )
на мяне тут усе лаюцца - я ўсіх гэтак называю - і перавучыцца мне цяжка :shuffle:
А што наконт "малое дзяўчо" - дык гэта ўвогуле дурная нагода - узрост рэч вельмі ўмоўная. Некаторыя ў 15 бачылі і перажылі больш, чым іншыя ў 40 - адпаведна і жыццевы вопыт, і погляды, і разважанні залежаць ад фізічнага ўросту зусім не "лінейна".
Да таго ж - кожны звычайна ведае нешта лепей за іншых і можа распавесьці ці навучыць - гэта таксама мала залежыць ад колькасьці паржытых гадоў.
23.10.2009 в 17:28

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
"малое" - не паводле ўзросту, а "паводле самавызначэння і жадання рэспандэнта". я не адчуваю сябе на "вы", і дзякуй Сонцу.
23.10.2009 в 17:41

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka не адчуваю сябе на "вы"
Я таксама. Мабыць, таму ўсіх іншых клічу на "вы".

паводле самавызначэння і жадання рэспандэнта
Змрочны прывід Перапісу, так? ;)
23.10.2009 в 17:41

Часам трэба чысціць памяць
Nadzejka , кажы гэта Мацанавай, у яе вінт здох з фотаздымкамі
23.10.2009 в 23:44

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
і ТУт ТЫ!!!!Melchior
там іншы выпадак!
зы - перапіс не адпускае...
25.10.2009 в 01:23

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka
там іншы выпадак!

Гм! Вось як цікава!:hmm:
А ці можна мне даведацца, ЯКІ ў МЯНЕ выпадак? І чым ён адрозніваецца ад выпадку ўзгаданай асобы, што за ёй вы пакідаеце права шкадаваць аб фатаздымках і жадаць іх захаваць, а мне - гэтак яскрава распавядаеце аб тым, што трэба забыцца аб сваіх, не спрабаваць аднавіць і нават радавацца, калі яны страцяцца? :-/
25.10.2009 в 01:58

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
яна прафесійны фатограф. праўда, трошкі недавучаны. але гэта яе хлеб і гэта яе ўсё.
25.10.2009 в 01:59

"И вся печаль проходит, когда глядишь на небо - В трубу или просто в окно"
а які ў Вас, сапраўды, не ведаю... але проста склалася ўражанне, што ў Вас трошкі іншая прафесія.
25.10.2009 в 02:16

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Nadzejka
Вас трошкі іншая прафесія
Прафесія ў мяне сапраўды іншая.
Аднак гэта - на мой так, мабыць, і надта ганарлівы погляд - не значыць, што мае фатаздымкі непатрэбныя - ці што яны ня маюць аніякай іншай патрэбы, каб толькі пераглядаць іх у адзіноце ў "хвіліны настальгіі", хлюпаючы носам (у чым Вы мяне гэтак падазраеце).

Я на высокае мастацтва ці вялікую тэхнічнасьць не прэтндую, але ў якасьці шпалераў на кампутар, ці нейкага хуткага-таннага аздаблення кватэры - некаторыя мае фота людзі выкарыстоўваць, дабраахвотна. Ды і я таксама. І мне было б ВЕЛЬМІ шкада страціць выявы нейкіх прыгожых куткоў, якія я не магу намаляваць, бо рукі крывыя, таму хаця б гэтак спрабую зафіксаваць.

Але ж - калі вы лічыце, што рабіць фоткі дазволена толькі прафесійным фатографам (каб іншым у іх не "адбіраць хлеб" )- ці што астанія могуць толькі смецце рабіць, аб якім і шкадаваць ня варта - ну, мабыць і так. Куды ж нам, простым тэхнарам, да сапраўдных мастакоў :nope: