Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Неаднаразова прыкмячаю, што на розных мовах я размаўляю па-рознаму. Г.з. зьмяняюцца ня толькі словы, але і сам стыль, манера рэагаваць на суразмоўцу. А калі гэта нейкі расповед, дык і параўнанні будуць зусім рознымі: з рознымі рэчамі, рознымі зьявамі. Мабыць, гэта таму, што для мяне ў гэткіх выпадках грае ролю ня толькі вобраз, але і гучанне словаў, якімі ён апісваецца? ХЗ.
Вось зараз трапіла на вока ў ПЧ згадка наконт фанфіка на беларускай, і раптам скаканула ў галаву шалёная думка - ці не рабіць адначасова, альбо калі натхнення няма, пераклад на беларускую "Звёздочки"?
З аднаго боку - было б цікава. Але з іншага, крыху паразважаўшы, разумею, што, пэўна, у мяне б не атрымалася: чужы тэкст я буду перакладаць асьцярожна і ймкнучыся як мага больш захаваць аўтарскую спецыфіку. Але вось з уласным гэтак не атрымаецца: спрабуючы перакласьці, насамрэч рызыкую распачаць "іншую версію" гісторыі. І ня факт, што нават усе рысы герояў застануцца тымі ж. :alles:

@темы: размышлизмы

Комментарии
20.06.2011 в 21:14

Чему бы ты ни учился, учишься для себя. (c)
Было б цiкава пабачыць, што атрымаецца. )))
20.06.2011 в 21:17

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Кана Го
Але :yes: З нейкага боку, гэта дадатковы сродак зрабіць "вычытку". Толькі ж вось засьцерагае, што версіі раптам вельмі "разыйдуцца". І што тады мне казаць ПЧам, якія валодаюць абедзьвума мовамі? "Гэта аўтарская версія" ? :-D
20.06.2011 в 21:22

Чему бы ты ни учился, учишься для себя. (c)
yako-kaede "Гэта аўтарская версія"
Гэта i будзе самае цiкавае. :gigi:
20.06.2011 в 21:27

Обязательно будет ночь, Рожки сплавит в колечко-спираль, Убивающий слабую плоть Скрежет неба о лунную сталь(с)
Кана Го
Нажаль, беларускамоўны варыянт мяне яшчэ зануднейшы за рускамоўны - уплывае звычка, што гэта "адказ хатняга задання на занятках", да таго ж, я не валодаю маладзёжным сленгам. Трэба шукаць дапаможнікаў з беларускамоўнага кола. Я такіх ня ведаю :(