...Шэры горад, працяты адзінотаю.... Паўразбураныя дамы цёмнымі вачніцамі аконных праёмаў абыякава глядзяць на пустыя вуліцы, дзе пануе бязлюддзе. І толькі цёмна-шэрае дарожнае пакрыццё злосна крывіцца ірванымі зеўрамі расколін. Вецер тужліва вые, завіхае ў правулках, уздымаючы ў волкае паветра вэрахі дробнага смецця і з крыўдаю кідаючы ў твар пясчаны пыл.... Балюча - і невыносна тужліва...
<...>
Тут пануе адвечны прыцемак. Гэтакая нерухомасць часу паступова адбірае ў мяне розум. Назаўжды застылы пераход з дню ў ноч, калі сонца амаль ужо схавалася за далягляд, а празрыста-белы прывід месяцу толькі яшчэ ўзыходзіць. Спачатку я з надзеяй чакаў ночы, світання, палудня - хоць якога-небудзь руху нябёсаў. Але дарэмна. Паўзмрок уладарыць над гэтым месцам.
Колькі ўжо мінула з таго часу, як тут апынуўся? Тыдзень? Месяц? Не вядома.
Маё існаванне тут нагадвае сон, няспынны кашмар.
Спачатку я без аніякай мэты бадзяўся па гэтым паўразбураным горадзе, паміраючы з нуды. Але потым я напаткаў стварэннi. Гэтыя пачвары, што ня мелі ўстойлівага аблічча: ці то людзі, ці то зьвяры, ці то хімэры, ці то па-просту чорнае хлюпкае нешта, - трымаліся ад мяне спярша на дастатковай адлегласці, цікуючы з завулкаў, з аконных праломаў, пільнуючы з дахаў. Іх палымяныя вочы сачылі адусюль; я знаходзіўся ў няспынным напружанні, і гэта вельмі стамляла, - нібы нехта выцягвае з мяне сілы.
Потым адбылося тое, чаго я надсвядома чакаў. Яны замахнуліся напасці...
***
Першапачатковы тэкст: zhurnal.lib.ru/b/belowa_n_w/youkai3.shtml
Переводное...
yako-kaede
| вторник, 03 ноября 2009