На фірме сьвята ўсеагульнае. Бо дзень нараджэння сёння ня толькі ў мяне, але й яшчэ ў пяцёрых. У нас палова калектыву нарадзілася ў траўні. Калі б сьвяткаваць кожнаму, дык 1га чэрвеня ўсім калектывам б пайшлі у наркадыспансэр кадавацца Бо кожны іншы дзень была б паляна. Таму падзяліліся на тры групоўкі. Сёння апошняя. Адзіны "сапраўдны" нараджэнца - я Да таго ж, крыху прыхварэўшы - таму мяне актыўна частуюць каньяком. Горла ўжо сапраўды не баліць. Але на трэніроўку я сёння, відавочна, не пайду -- стыль "п'яны майстра" ня тое, чаму нас вучыў трэнер
Iк!
yako-kaede
| пятница, 29 мая 2009