По случаю отсутствия дома Интернета, взялась наконец читать сборник сказок, который в прошлом месяце купила.
С одной сказки уржалась страшно. Аж жалко стало бедного колдуна в ней. Такой ультимативный способ победы над главбоссом: не давать ему закончить свою пафосную злодейскую речь. ЯК ПЕВЕНЬ ДЗЕЎКУ ЗБАВІЎ
(Чырвоніха з Краснага Сяла каля Росі расказвала)Адзін малады вядзьмар пакахаў суседскую дзяўчыну ды хацеў з ёю ажаніцца, але яна за яго не пайшла. Праз колькі часу той вядзьмар моцна занядужаў. Тады ён кажа сваім бацькам:
- Як я памру, то няхай дзеўка, што за мяне ісці не захацела, сядзіць ноч у касцёле каля маёй труны. А калі не зробіце так, то я вам спакою не дам, буду мёртвы да вас хадзіць.
Прахварэў яшчэ трохі ды памёр. Прыйшлі ведзьмаровы бацькі да дзеўкі, тлумачаць: так і так, усё ёй расказалі. Дзеўка ім кажа:
- Не хачу ісці, баюся.
Ведзмаровы бацкі пачалі яе ўгаворваць:
читать дальше- Мы табе дамо кароўку чорную, - кажуць, - ды фаску масла дамо, ды капусты роў.
Дзеўка задумалася, пайшла да ксяндза раіцца. Ксёндз кажа:
- Можна, ідзі, толькі вазьмі з сабою пеўня.
Вось паклалі ведзмара ў труну, абабілі труну дванаццацю жалезнымі абручамі, каб не выбраўся, ды занеслі пад вечар да касцёла. Дзеўка ўзяла пеўня і таксама туды пайшла. Сядзіць яна ў касцёле адна, нарэшце ўжо поўнач настала.
Тут адзін абруч лоп – ды разляцеўся, пасля другі, трэці – лоп, лоп, лоп, - так усе дванаццаць абручоў і пападалі. Тады вечка з труны зляцела на падлогу, а мёртвы вядзьмар прыўстаў ды кажа:
- Сядзі, сядзі, панна! Ведаю, за што тут сядзіш: за фаску масла, за кароўку чорную, за капусты роў!
Тут дзеўка пеўня сціснула, певень закукарэкаў. Вядзьмар ураз у труну бразнуўся. Паляжаў так трохі, устае ў другі раз:
- Сядзі, сядзі, панна!..
А дзеўка зноў пеўня сціснула. Колькі ні спрабаваў вядзьмар за цэлую ноч устаць – не даў рады. Так і дачакала дзеўка раніцы. Пахавалі ведзьмара, і болей ён нікога не трывожыў.
(с) “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” Беларускія чарадзейныя казкі. Укл. Ан.Фран.БрыльПеревод на русский, если надо:КАК ПЕТУХ ДЕВУШКУ СПАС
читать дальше(рассказала Чырвониха из Красного Села возле Роси)
Один молодой колдун влюбился в соседскую девушку и хотел на ней жениться, но она за него не пошла. Спустя какое-то время тот колдун сильно заболел. Тогда он говорит своим родителям:
- Когда я умру, то пусть девушка, что за меня выходить не захотела, просидит ночь в костёле возле моего гроба. А если не устроите так, то я вам покоя не дам, буду мёртвый к вам ходить.
Проболел ещё немного и умер. Пришли родители колдуна к девушке, объясняют: так и так, всё ей рассказали. Девушка им говорит:
- Не хочу идти, боюсь.
Родители колдуна принялись её уговаривать:
- Мы тебе дадим коровку чёрную, -говорят, - да кадку масла дадим, да капусты ров.
Девушка задумалась, пошла к ксендзу советоваться. Ксендз говорит:
- Можно, иди, только возьми с собой петуха.
Вот положили колдуна в гроб, обили гроб двенадцатью железными обручами, чтоб не выбрался, и занесли под вечер в костёл. Девушка взяла петуха и тоже туда пришла. Сидит она в костёле одна, наконец уже полночь настала.
Тут один обруч “лоп!” – и разлетелся, потом второй, третий – лоп, лоп, лоп, - так все двенадцать обручей и попадали. Тогда крышка с гроба слетела на пол, а мёртвый колдун привстал и говорит:
- Сиди, сиди, барышня! Знаю, ради чего тут сидишь: ради кадки масла, ради коровки черной, ради рва капусты!
Тут девушка петуха сжала, петух закукарекал. Колдун моментально в гроб грохнулся. Полежал так немного, встаёт во второй раз:
- Сиди, сиди, барышня!..
А девушка снова петуха сжала. Сколько ни пытался колдун за целую ночь встать – так и не вышло. Вот так и дождалась девушка утра. Похоронили колдуна, и больше он никого не тревожил..