"
Учора паклікаў мяне раніцою пан ваявода ў сваю канцылярыю і запытаўся:
– А ці хадзіў, вашэць, святы ойча (гэта нязменная прыказка пана ваяводы), у школы?
Я моцна здзівіўся гэтаму пытанню і адказаў:
– Аж да паэтыкі inclusive, Яснавяльможны пане!
– А чаму, вашэць, не слухаў рыторыку?
– Прадбачыў, Яснавяльможны пане, што наслухаюся рыторыкі на службе ў вялікіх паноў.
"

(с) Ігнацы Ходзька, "Успаміны квестара"