Неаднаразова прыкмячаю, што на розных мовах я размаўляю па-рознаму. Г.з. зьмяняюцца ня толькі словы, але і сам стыль, манера рэагаваць на суразмоўцу. А калі гэта нейкі расповед, дык і параўнанні будуць зусім рознымі: з рознымі рэчамі, рознымі зьявамі. Мабыць, гэта таму, што для мяне ў гэткіх выпадках грае ролю ня толькі вобраз, але і гучанне словаў, якімі ён апісваецца? ХЗ.
Вось зараз трапіла на вока ў ПЧ згадка наконт фанфіка на беларускай, і раптам скаканула ў галаву шалёная думка - ці не рабіць адначасова, альбо калі натхнення няма, пераклад на беларускую "Звёздочки"?
З аднаго боку - было б цікава. Але з іншага, крыху паразважаўшы, разумею, што, пэўна, у мяне б не атрымалася: чужы тэкст я буду перакладаць асьцярожна і ймкнучыся як мага больш захаваць аўтарскую спецыфіку. Але вось з уласным гэтак не атрымаецца: спрабуючы перакласьці, насамрэч рызыкую распачаць "іншую версію" гісторыі. І ня факт, што нават усе рысы герояў застануцца тымі ж.