Шукаючы беларускамоўную падказку наконт колераў вясёлкі, напаткала той пачварны верш, які мы вучылі ў школе, дакладней, урывак зь яго ("пачварны" - таму што крывы нейкі і рыфмы, як кажуць, "зьнікаючыя"):


У бабулі-сонейка
Было сем унукаў
читать дальше

Таксама знайшлася "падказка" непаэтычная:

Чалавек памяркоўны (абачлівы) жонку заўсёды бярэ сабе файную
/ чырвоны, памеранцовы (аранжавы), жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы./
А вось яшчэ:
Чараўнік аднойчы жартаваў - змеяў бляскам сонца фарбаваў
Чэскі пан жадае зноў бачыць сорак фазаноў
Чорцік аднойчы жалейку знайшоў, бадзёра сабраўся фукаць
Чароўны аловак жураўлiк знайшоў - балоцца стала файным

Кристина Багстер падаравала ўкраінскую "падказку", вельмі маляўнічую:
Чарівниця осінь жар-птаху запрошувала бабин сад фарбувати
/червоний, оранжевий, жовтий, зелений, блакитний, синій, фіолетовий/