Ну вось, пасля 7мі кніг у мяне нарэшце з'явіўся ў гэтай мудрагелістай аповесьці ўлюбёны персанаж.
Цуцуга.
Толкі спачатку мне было незразумела, чаму тое стварэнне гэтак упарта ўяўляецца мне сабакам. Здаецца ж, кіпцюры, грыва - відавочна акрэсліваецца нешта больш падобнае на ільва. Але ж не - малюецца нешта накшталт ірландскага валкадава ці ратвейлера, ці чагосьці з рысамі абодвух. Таму, калі ў тэксьце насамрэч з'явілася заўвага "постаць, падобная на вялізнага сабаку" - гэта мяне вельмі ўзрадвала (бо ня трэба спрабаваць зламаць сваё "памылковае" уяўленне - яно адпавядае!). І толькі потым дайшло, чаму ж такая неадвязная асацыяцыя менавіта з сабакам. І відавочная ж!
З дзяцінства вядомы "цуцык": шчаня ці маленькі сабачка. А тут - "цуцуга" Вялізны кабыздох, што вырас з цуцыка
Вось цяпер ВЕЛЬМІ цікава, чаму ж ніхонцы гэтай пачварыне такую назву надалі? Якія ў іх з гэтай "цуцугі" вобразы з'яўляюцца, ад якіх словаў створана?